Імя новага кіраўніка Офіса АБСЕ ў Мінску пакуль невядомае
Пакуль не вядома, хто стане новым кіраўніком Офіса АБСЕ у Мінску. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар прадстаўніцтва АБСЕ у Мінску Вадзім Хартынг, кансультацыі ў Вене працягваюцца, але кандыдатуры на пасаду не называюцца. Па словах Хартынга, цяперашні кіраўнік офіса Ханс-Ёган Шміт 11 верасня з'язджае ў адпачынак. Афіцыйна ён застаецца на пасадзе кіраўніка місіі да 30 верасня. Аднак пакуль не вядома, ці вернецца Шміт у Беларусь пасля адпачынку.
Хартынг таксама паведаміў, што 8 верасня супрацоўнікам місіі быў прадстаўлены новы намеснік кіраўніка Офіса АБСЕ — казахскі дыпламат Жандос Асанаў. Раней ён займаў пасаду дарадцы-пасланца прадстаўніцтва Казахстана пры АБСЕ ў Вене.
Нагадаем, Ханс-Ёган Шміт заняў пасаду кіраўніка мінскага офіса АБСЕ ў лютым 2008 года. У апошні час прадстаўнікі беларускай апазіцыі неаднаразова выказвалі незадаволенасць дзейнасцю і выказваннямі дыпламата. Вядома як мінімум пра 4 скаргі на Шміта, якія былі нібы пададзеныя ў цэнтральны офіс АБСЕ ў Вене — ад прадстаўнікоў міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія), ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл, а таксама ад былой супрацоўніцы і былога кіроўцы офіса.