Іна Кулей: На ўліку каля 30 студэнтаў, якіх могуць адлічыць з ВНУ

Каля 30 студэнтаў могуць адлічыць з беларускіх ВНУ за ўдзел у вулічных акцыях пратэсту. Яны стаяць на ўліку ў Камітэце дапамогі рэпрэсаваным "Салідарнасць".

Паводле яе слоў, спачатку будуць зробленыя высілкі па абароне студэнтаў, а калі яны будуць безвыніковыя, іх уладкуюць у еўрапейскія ВНУ. Таксама плануецца падтрымаць кожную з сем'яў тых апазіцыянераў, якія сядзіць у СІЗА КДБ. "Салідарнасць" цяпер спрабуе аднавіць колішнюю праграму дапамогі тым, хто страціў працу ў Беларусі за сваю палітычную дзейнасць, адзначыла Іна Кулей.

Кіраўніца камітэта дапамогі рэпрэсаваным паведаміла таксама, што калі беларускія студэнты не могуць абараніцца ў аспірантуры з ідэалагічных матываў, яны атрымаюць такую магчымасць у Польшчы.