Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі можа адбыцца 21 студзеня

Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі можа адбыцца 21 студзеня. Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, перадае "Радыё Свабода". "Гэта працоўная, а не ўжо зацверджаная дата. Падрыхтоўка да інаўгурацыі ўжо вядзецца. А згодна з беларускім заканадаўствам цырымонія павінна адбыцца не пазней, чым праз два месяцы пасля правядзення выбараў", — дадаў Лазавік.