Індэкс мацярынства: Беларусь на 33 месцы ў свеце
Паводле даследавання арганізацыі Save The Children, Беларусь займае 33 месца у свеце сярод краінаў, спрыяльных для мацярынства. Усяго ў штогадовы рэйтынг гэтак званага Mother's Index трапілі 160 краінаў. Крытэрам для гэтага рэйтынгу з’яўляюцца здароўе і матэрыяльны дабрабыт жанчын і дзяцей, адукацыя і эканамічны статус, паведамляе БелТА. Згодна з інфармацыяй Міністэрства працы, доля пенсій, стыпендый, льгот і датацый склала амаль 10% усіх грашовых прыбыткаў у сем’ях з адным дзіцём, каля 11% — у сем’ях з двума дзецьмі, болей за 20% — у сем’ях, якія гадуюць трох і болей дзяцей. Пры гэтым сістэма грашовай дапамогі ахоплівае перыяд ад нараджэння дзіця да дасягнення ім 18 гадоў. На 1 студзеня 2010 году атрымальнікамі грашовай дапамогі былі каля 450 тысяч дзяцей (25% аб агульнай колькасці).
Памеры дзяржаўнай грашовай падтрымкі на дзяцей за мінулы год узраслі на 14,5%. З 1 студзеня 2010 года памер дапамогі на дзіця да 3 год павялічыўся на 100% бюджэту пражытковага мінімума да 266 тысяч 230 рублеў. Сем’і, у якіх нарадзілася тройня, маюць права на бясплатную паслугу сацыяльнай няні, пакуль малым не споўніцца 3 гады.
Дзяржава таксама патраціла летась больш за 76 мільярдаў рублёў на адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе бясплатнага харчавання для немаўлятаў. Шматдзетным і маладым сем’ям вылучана больш за 17 мільярдаў рублёў на пагашэнне запазычанасці па крэдытах на будаўніцтва жылля.