Індусы стварылі самы танны аўтамабіль у свеце
Індыйская аўтамабільная кампанія "Тата мотарс" прадставіла ў чацвер на аўтавыставе ў Дэлі машыну, якая на дадзены момант лічыцца самай таннай у свеце. Каштуе новая "Тата-Нана", як яе назвалі вытворцы, усяго 2,5 тысячы долараў. Гэта хэтчбэк даўжынёй каля трох метраў з рухавіком аб'ёмам 624 куб.см.
Сярэдні расход паліва ў машыны складае пяць літраў на 100 км. Па колькасці шкодных выкідаў яе рухавік адпавядае стандарту "Еўра-4".
Сярэдні расход паліва ў машыны складае пяць літраў на 100 км. Па колькасці шкодных выкідаў яе рухавік адпавядае стандарту "Еўра-4".