Індыец напісаў кнігу з самай доўгай назвай
Дырэктар індыйскага каледжа напісаў кнігу, назва якой складаецца з 1022 слоў і 4805 літар. Кніга прысвечаная акцёру Дэніэлу Рэдкліфу, выканаўцу ролі Гары Потэра ў
пяці фільмах, створаных на аснове серыі раманаў Джоан Роўлінг.
Цікава, што загаловак кнігі, які пачынаецца словамі "Дэніэл Рэдкліф - гісторыя незвычайнага хлопчыка, вылучанага сярод..." і скончваецца словамі "...да вечнай славы", у арыгінале не змяшчае ніводнага знаку пунктуацыі.
Дадам, што гэтая назва можа патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса. Раман таксама прэтэндуе на тое, каб стаць першай кнігай пра галівудскага персанажа, напісанай індыйцам.
Сярод 123-х старонак кнігі знаходзіцца 8-старонкавы ўкладыш з 3-D малюнкамі з фільмаў пра хлопчыка-чараўніка, якія можна паглядзець пры дапамозе анагліфных акуляраў, што прадаюцца разам з выданнем. Субрамоніян - аўтар выдання - падкрэсліў, што выбраў галоўным героем сваёй кнігі папулярнага акцёра, каб прыцягнуць да кнігі ўвагу юных чытачоў.
Дадам, што гэта не першы рэкорд, пастаўлены дырэктарам каледжа. У 1996 годзе ён трапіў ў Кнігу рэкордаў Гінэса з-за таго, што правёў онлайн-занятак для 1934-х студэнтаў з 16 навучальных цэнтраў свету.
Фота: www.liveinternet.ru