Інфарматара Wikileaks Мэнінга асудзілі на 35 гадоў турмы

Тым часам, амерыканскі тэлеканал Эн-Бі-Сі паведамляе, што паводле прысуду Мэнінг будзе мець права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, адзначае interfax.by.



Нагадаем, што Мэнінга прызналі вінаватым па 20 пунктах абвінавачання. У прыватнасці, яго звінавацілі ў шпіянажы, крадзяжы сакрэтных матэрыялаў, у камп'ютарным махлярстве ды ў іншых ваенных злачынствах. Тым не менш, яго прызналі невінаватым у аказанні дапамогі ворагу.



Ваенная пракуратура ЗША патрабавала, каб капрала Мэнінга пасадзілі не меней як на 60 гадоў. Таксама з яго хацелі спагнаць штраф у 100 тысяч долараў.



Абарона настойвала на тым, што турэмнае зняволенне Мэнінга не павінна перавышаць 25 гадоў.



Фота — Reuters