Інфляцыя ў Беларусі ў першым квартале складзе 3,7%
У Беларусі спажывецкія кошты ў студзене-сакавіку вырастуць на 3,7%, паведаміў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка на пасяджэнні Савета міністраў Беларусі ў Мінску. "Інфляцыя ў Беларусі ў першым квартале складзе 3,7%. Па выніках сакавіка паказчык росту спажывецкіх коштаў чакаецца на ўзроўні 0,5%, а па стане на 20 сакавіка гэты паказчык склаў 0,3%", - сказаў М.Зайчанка.
Ён нагадаў, што ў лютым спажывецкія кошты выраслі на 0,7% пасля росту на 2,5% за студзень. "У сувязі з захаваннем інфляцыйнай пагрозы з-за вонкавых фактараў урад ужо ў пачатку года прыняў неабходныя папераджальныя меры, але задача па дасягненні гадавога задання, зацверджанага на ўзроўні 8%, застаецца вельмі напружанай", - сказаў М.Зайчанка.
Як раней паведамлялася, у адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2008 год, урад і Нацбанк маюць намер утрымаць інфляцыю ў межах 6-8%, або 0,5-0,6% у сярэднім за месяц.
У 2007 году інфляцыя ў Беларусі вырасла да 12,1% (пры прагнозе 6-8%) з 6,6% у 2006 годзе.
Інтэрфакс