Ініцыятары аўтарэферэндуму зноў пераносяць дату рэгістрацыі дакументаў

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы яны панясуць не 8 красавіка, як раней яны паведамлялі Еўрарадыё, а 14-га. Пра гэта паведамляе "Беларускі партызан". Па словах старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, цяпер у ініцыятараў  рэферэндуму ёсць каля 150 аформленых, натарыяльна запэўненых заяваў  на сяброўства ў ініцыятыўнай групе. У некаторых абласцях затрымоўваецца  афармленне дакументаў, а ёсць шэраг  дакументаў, якія патрабуюць дадатковага афармлення. Арганізатары мяркуюць сабраць мінімум 200 юрыдычна бездакорных подпісаў у ініцыятыўную групу.