Інспектар ДАІ збіў на машыне 17-гадовага падлетка
Здарэнне адбылося 27 чэрвеня познім вечарам у Жабінцы на з’ездзе з моста праз раку Мухавец. Аўтамабіль “Аўдзі А6” сутыкнуўся з веласіпедыстам. 17-гадовы хлопец на веласіпедзе вяртаўся дадому з крамы, куды яго адправіла маці за хлебам. Пра гэта піша “Камсамолка”. Хлопец, які толькі што скончыў школу, памёр ад чэрапна-мазгавой траўмы. Кіроўца знік з месца здарэння, але калі яго затрымалі, то высветлілі, што гэта інспектар батальёна дарожна-патрульнай службы. Ён сеў за руль п’яным. Цяпер яго звольнілі з ДАІ. Падазраваны знаходзіцца ў следчым ізалятары.