Інспектар па ахове раслін забіў у Белавежскай пушчы аленя
Браканьераў са здабычай затрымалі каля горада Свіслач. Яны забілі ў Белавежскай пушчы цяля высакароднага аленя, якое нарадзілася сёлета. У браканьераў былі канфіскаваныя незарэгістраваныя стрэльбы і забітая
жывёла. Высветлілася, што адзін з іх працуе інспектарам па ахове
раслін.
Адзначым, што алень з’яўляецца рэдкай жывёлай у нашай краіне - летась іх было толькі 5,5 тысяч асобінаў. Цяпер браканьераў чакае суд.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна
Адзначым, што алень з’яўляецца рэдкай жывёлай у нашай краіне - летась іх было толькі 5,5 тысяч асобінаў. Цяпер браканьераў чакае суд.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна