Інстытут гісторыі акадэміі навук застаўся без дырэктара

Яго былы кіраўнік Аляксандр Каваленя пайшоў на павышэнне і цяпер узначальвае Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтва, паведамляе газета "Наша Ніва". Выконваючым абавязкі дырэктара Інстытута прызначаны Вячаслаў Даніловіч.  Пакуль невядома, хто цяпер узначаліць Інстытут гісторыі. Але гісторыкі ўпэўненыя, што правесці выбары дырэктара, як рабілася некалі, ім не дазволяць.

Падчас працы на пасадзе дырэктара Інстытута гісторыі Аляксандр Каваленя адзначыўся звальненнем шэрагу навукоўцаў. Працу страцілі Генадзь Сагановіч, Сяргей Тарасаў, быў змушаны сысці Яўген Анішчанка і іншыя.