"Інтэр РАО ЕЭС" плануе паставіць у Беларусь 5,5 млрд кВт•г электраэнергіі
У 2010 годзе расійская кампанія "Інтэр РАО ЕЭС" плануе паставіць у Беларусь да 5,5 млрд кВт•гадзін электраэнергіі. Як паведамляе БелаПАН, паміж "Інтэр РАО ЕЭС" і канцэрнам "Белэнэрга" дзейнічаюць доўгатэрміновыя ўзаемазлучаныя дамовы на пастаўку электраэнергіі ды яе транзіт праз сеткі аб'яднанай энергетычнай сістэмы (АЭС) Беларусі. Паводле гэтых дамоваў у 2010 годзе кампанія мае намер паставіць у Беларусь 3 млрд кВт•гадзін электраэнергіі ў адпаведнасці з балансам Саюзнай дзяржавы і да 2,5 млрд кВт•гадзін электраэнергіі "на аснове прынцыпаў камерцыйнай мэтазгоднасці".
У 2010 годзе таксама плануецца ажыццяўляць транзітныя пастаўкі, у тым ліку праз сеткі АЭС Беларусі, у Калінінградскую энергасістэму і краіны Балтыі. У 2009 годзе ў краіны Балтыі было пастаўлена 1,1 млрд кВт•гадзін электраэнергіі.
Умовы транзіту, нагадаем, абмяркоўваюцца сёння на перамовах у Мінску.