Інтэрнэт-кавярні будуць збіраць усю інфармацыю пра карыстальнікаў

Гэтая норма закладзеная ў новай пастанове Савета Міністраў, прынятай 29 красавіка. У дакуменце гаворыцца, што ў пунктах калектыўнага карыстання будуць запісваць персанальныя звесткі карыстальнікаў - імя, імя па бацьку, прозвішча, від і нумар дакумента, які дазваляе ідэнтыфікаваць асобу яго ўладальніка, найменне органа, які яго выдаў.

Самі інтэрнэт-кавярні будуць фіксаваць у спецыяльным электронным часопісе звесткі пра тое, на якія сайты зазіраў карыстальнік і колькі часу на іх правёў.