Інтэрнэт на безлімітных тарыфах byfly стане яшчэ хутчэй

Да канца года “Белтэлекам” зноў павялічыць хуткасць доступу ў інтэрнэт для ўсіх безлімітных тарыфаў byfly. Са словаў намесніка генеральнага дырэктара прадпрыемства па камерцыйных пытаннях Андрэя Саборава, адпаведныя дакументы даўно падпісаныя. Цяпер завяршаецца тэхнічная мадэрнізацыя сеткі перадачы дадзеных, якая павінна скончыцца 15 снежня. Таму паскарэнне інтэрнэту на тарыфах групы “Дамасед” магчымае ў 20-х чыслах месяца, паведамляе БелаПАН. 1 жніўня “Белтэлекам” удвая павялічыў хуткасць інтэрнэту на безлімітцы. Цяпер абаненты тарыфнага плану “Дамасед” могуць выходзіць у сетку пры хуткасці 512 кілабіт у секунду, а абаненты “Супер Дамаседа” — 5 мегабіта ў секунду. Якой стане хуткасць пасля чарговай мадэрнізацыі, пакуль не кажуць. На сёння інтэрнэтам ад byfly карыстаюцца каля 750 тысяч чалавек.