Інтэрнэт-шлюз Беларусі ў заходнім напрамку пашырыцца ў 2 разы
Знешні інтэрнэт-шлюз Беларусі пашырыцца да 31 Гбіт/с (з 21 Гбіт/с) у расійскім напрамку і да 4 Гбіт/с (з 2 Гбіт/с) у заходнім. Агульная прапускная спасобнасць беларускага інтэрнэт-шлюза складзе 35 Гбіт/с. Агенцтва “БелТА” перадае, што гэта не апошняе пашырэнне знешняга шлюза, якое запланавана на гэты год. Наступныя пашырэнні канала адбудуцца пры дапамозе прыватных інвестыцыяў. “Белтэлекам” ужо абвясціў сярод юрыдычных асобаў і ІП адкрыты конкурс на закуп паслуг доступу да інтэрнэту (прычым як да расійскага, так і да замежнага сегмента).
Тэндэрам мяркуецца ў два этапы пашыраць знешні інтэрнэт-шлюз у напрамку Расіі: першы — з красавіка 2010 года, другі — з траўня 2010 года.
На пачатак 2009 года інтэрнэт-шлюз Беларусі складаў усяго 5,2 Гбіт/с.