Інтэрпол не будзе шукаць Бакіева
Генеральны сакратар Інтэрполу Рональд Нобл заявіў, што ягоная арганізацыі не атрымлівала запыт на арышт прэзідэнта Кіргізіі Курманбека Бакіева, паведамляе інфармацыйны партал KM.RU. Такім чынам, ён абвяргае заяву кіргізскага віцэ-прэм'ера Азімбека Бекназарава. Апошні 27 траўня паведаміў, нібыта Бакіева абвесцілі ў вышук па лініі Інтэрполу. Нагадаем, што 15 чэрвеня Генпракуратура Беларусі адмовіла часоваму ўраду Кіргізіі ў выдачы былога кіраўніка краіны. У часе прэс-канферэнцыі ў Мінску Бакіеў заявіў, што не збіраецца вяртацца на радзіму і мае намер рэалізаваць сябе ў вытворчай сферы.