Інвестараў заводу медпрэпаратаў у Барысаве адпуджвае "прымацаваны" калгас?
Латвійскае акцыянернае таварыства Grindex адмовілася станавіцца акцыянерам Барысаўскага завода медпрэпаратаў. Па звестках газеты "Электронны Барысаў", латышы вылучалі шэраг умоваў: адмова ад выпуску стратнай прадукцыі і вывад са складу прадпрыемства калгасу, які быў далучаны да заводу.
Цяпер Барысаўскі завод медпрэпаратаў пры ўдзеле Carnegie Investment Bank вядзе перамовы аб прыцягненні ў якасці фундатара шведскай кампаніі. Патрэба заводу ў інвестыцыях складае каля 50 млн долараў. Гэтыя грошы неабходныя для прывядзення ўсіх вытворчасцяў заводу ў адпаведнасць з нормамі GMP і для арганізацыі экспарту лекавай прадукцыі.