Інвестары Microsoft дамагаюцца адстаўкі Біла Гейтса

Інвестараў турбуе, што Біл Гейтс блакуе прыняцце новай стратэгіі і будзе абмяжоўваць уладу новага выканаўчага дырэктара, калі той паспрабуе ажыццявіць пераўтварэнні ў кампаніі. У Microsoft адмаўляюцца каментаваць гэтую інфармацыю, адзначае РБК.



Нагадаем, што гендырэктар Microsoft Стыў Балмер на працягу мноства гадоў адчуваў ціск з боку акцыянераў наконт паляпшэння працы кампаніі і коштаў на акцыі. А вось выпадкаў, каб мішэнню для крытыкі акцыянераў станавіўся Біл Гейтс, які стварыў кампанію 38 гадоў таму, не было.



Што праўда, тры інвестары, незадаволеныя Гейтсам, у сукупнасці валодаюць толькі 5% акцый. Самому Гейтсу належыць каля 4,5% акцый, ён з'яўляецца найбуйнейшым індывідуальным акцыянерам кампаніі.



Фота — simst.bsu.by