Іпэшнікам пакінулі ранейшыя ўмовы, але павялічылі падаткі
Правілы працы індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі з 1 студзеня 2009 года крыху зменяцца. Адпаведнае рашэнне было прынятае 23 снежня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці. Як вядома, да 31 снежня 2008 года іпэшнікі пазбягалі мытнага афармлення і выплочвалі адзіны падатак пры ўвозе тавараў з Расіі. Падвышальны каэфіцыент на гэтыя тавары складаў 1,5 да стаўкі падатку.
З новага года прадпрымальнікам належала ўвозиць тавары з Расійскай Федэрацыі на агульных падставах — гэта значыць, з мытным афармленнем і выплатай мытаў. Усё гэта выклікала незадаволенасць з боку прадпрымальнікаў.
Па выніках нарады ў беларускага кіраўніка было прынята кампраміснае рашэнне захаваць цяперашні прынцып падаткаабкладання прадпрымальнікаў. Пры гэтым каэфіцыент 1,5 да стаўкі адзінага падатку будзе павялічаны да 2.
Акрамя гэтага, прынята рашэнне аб падвышэнні ставак адзінага падатку. Гэта кране толькі верхніх значэнняў ставак, ніжнія значэнні застаюцца на ранейшым узроўні.
Адпаведны нарматыўны дакумент будзе дапрацаваны і прыняты на працягу бліжэйшых дзён, паведамляе БЕЛТА.