Іраку ўсё ж дазволілі ўдзельнічаць у Алімпіядзе

Міжнародны алімпійскі камітэт прыпыніў санкцыі ў адрас Ірака на час Алімпіяды-2008 і дазволіў прадстаўнікам гэтай краіны ўзяць удзел у пекінскіх Гульнях.
Нагадаем, санкцыі НАК былі накладзеныя ў сувязі з умяшаннем дзяржавы ў справы Нацыянальнага алімпійскага камітэта, які ў выніку быў распушчаны. Аднак пасля працяглых перамоў міжнародныя службоўцы ўсё ж такі дазволілі іракцам паехаць на Алімпіяду.

Праўда, паехаць туды змогуць толькі двое спартсменаў: спрынтар і дыскабол, паколькі тэрмін падачы заяў на Гульні па лёгкай атлетыцы завяршаецца сёння, у той час як па ўсіх астатніх відах спорту ён мінуў яшчэ на мінулым тыдні.

"Прэсбол"