Іран атрымаў расійскія суперрадары праз Беларусь і Венесуэлу?

Паводле інфармацыі амерыканскага даследчага інстытута Stratfor, Расія прадала Ірану магутныя сучасныя радарныя сістэмы. Пра гэта паведаміў партал "Навіны ВПК" (vpk.name). Адзначаецца, што дамова працягвала ажыццяўляцца нават пасля таго, як Расія афіцыйна адмовілася ад выканання кантракту на пастаўку Ірану супрацьракетных комплексаў С-300. Пры гэтым нібыта дамова заключалася ўпотай, праз пасярэднікаў — Беларусь і Венесуэлу.

Афіцыйна расійскія радары былі прададзены Беларусі, тая прадала іх венесуэльскай фірме. А венесуэльская фірма, пераказвае БелаПАН, "нядаўна перадала гэтыя радары Ірану, ажыццявіўшы пастаўку праз Абу-Дабі".