Іранцы будуць піць беларускае малако, якога не хапае беларусам
У той час, калі ў крамах не хапае малака, Беларусь плануе пачаць пастаўкі
сухога малака ў Іран. Адначасова сельскія гаспадаркі з надзеяй чакаюць ад
дзяржавы павелічэння закупачных коштаў на малако, а вяскоўцы мараць, каб іх
малако набыў хоць хто-небудзь. Адначасова, сёлета Беларусь зарабіла на экспарце
гэтага прадукта за мяжу столькі, што хопіць разлічыцца за паўгода спажывання
расійскага газу. Спачатку ў Інтэрнэце і незалежных СМІ, а потым і ў афіцыйнай прэсе
з’явілася інфармацыя аб набліжаючымся дэфіцыце малака і малочных прадуктаў на
паліцах крам. І гэта на фоне заявы начальніка галоўнага ўпраўлення
інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і харчавання Мінсельгаспрама Івана Карсекі пра
тое, што малака ў краіне дояць больш, чым калі – 3248 кілаграмаў на карову.
Іван Карсека: “Сёлета мы пераўзышлі лепшы ўзровень савеціх часоў, узровень 90-а года. Таму казаць пра тое, што ў нас няма малака, не правільна”.
Па словах чыноўніка, уся праблема магчымага дэфіцыту малочных прадуктаў у крамах пачынаецца з таго, што яны хочуць атрымліваць яго без перадаплаты.
Іван Карсека: “Хочуць кагосьці дзесьці ў пэўнай ступені падмануць. Маюць жаданне, каб ім бясплатна давалі прадукцыю малаказаводы, а яны за яе не будуць разлічвацца на працягу пэўнага часу. Калі ласка, няхай замаўляюць, плацяць грошы і атрымліваюць, што ім трэба. Прадукцыі сёння ў краіне дастаткова”.
Як стала вядома Еўрарадыё, прычына зусім у іншым -- ў тым, што той жа Мінсельгаспрам у апошні час значна павялічыў вываз беларускага малака на экспарт. За апошнія 9 месяцаў на 22%. І памяншаць аб’ёмы вывазу не толькі не збіраюцца, а наадварот, пашыраюць рынкі продажу беларускага малака. У хуткім часе яго будуць піць нават у Іране. Пра гэта нам расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці міністэрства Якаў Пусташыла.
Якаў Пусташыла: “Беларускае сухое малако прадаецца на біржах не толькі Еўропы, але і Азіі. І ў Іран зараз будзем пачынаць адгружаць, і ў Азейбарджан грузім, паўсюль грузім – і далёкае, і блізкае замежжа. Мы ў 55 краін грузім прадукцыю сваю. Але ў асноўным, 69%, займае Расія”.
Тое, што Мінсельгаспрам імкнецца пашыраць рынкі продажу айчыннага малака за мяжой не дзіўна: за 9 месяцаў гэтага года Беларусь зарабіла на гэтым прадукце 900 мільёнаў долараў. Гэтага хопіць, каб разлічыцца за паўгода спажывання расійскага газу. Атрымалася так таму, што кошты на сусветным рынку на сухое малако выраслі, а кошты, па якіх дзяржава купляе яго ў сельскіх гаспадарак засталіся ранейшымі.
Па словах дырэктара ААТ “СНБ-агра” Віктара Барысевіча, 506 рублёў за 1 літр малака, якія яны атрымліваюць ад закупшчыка, мінскага гармалаказавода №2, не апраўдваюць затраты на ўтрыманне кароў. І не верыць, што паабяцанае Мінсельгаспрамам павялічэнне коштаў закупу ў гаспадарак малака дзяржавай уратуе сітуацыю.
Віктар Барысевіч: “Мы б хацелі, каб кошты на малако ўзнялі да такой ступені, што яго вытворчасць стала прыбытковай. А так, трошачкі павялічаць кошты, а гучна скажуць, што мы ж вам узнялі кошты. У лепшым выпадку кошты закупу павысяць на 5%. Большага, я лічу, чакаць не даводзіцца”.
Тым часам не ўсе вяскоўцы маюць магчымасць здаць малако ад уласных кароў. Нават па такім “смешным” кошце, які ім прапануюць – 470 рублёў за літр. Так, з 37 вёсак Янушкаўскага сельсавета Лагойскага раёна зборшчык малака даязджае толькі да 18 вёсак. У астатнія, як патлумачыў Еўрарадыё старшыня сельсавета Пётр Вабішчэвіч, ездзіць не выгадна.
Пётр Вабішчэвіч: “Сёння за 1 тону набытага ў насельніцтва малака дзяржава плаціць 70 тысяч рублёў. З гэтых 70 тысяч выплачваецца заробак малаказборшчыку, заробак бухгалтару, выдаткі на ўтрыманне коней і інвентару, плюс выплаты банку і ўсе падаткі, якія неабходна плаціць дзяржаве. Сёння за тону малака мы плацім малаказборшчыку 24 тысячы 950 рублёў. Возьмем, да прыкладу, вёску Крамянец. Там ён набывае каля 30 літраў. За месяц атрымаецца каля 700 літраў. У яго нават 20 тысяч заробку не выходзіць. Хто за такія грошы сёння пагадзіцца працаваць?”
Старшыня сельсавета гаворыць, што знайсці людзей на працу малаказборшчыкам немагчыма. А тым, хто пакуль працуе, даводзіцца даплочваць да ўзроўню мінімальнага заробку з раённага бюджэту.