Іранская газета назвала Карлу Бруні прастытуткай

Штодзённая іранская газета Kayhan, якая падтрымлівае кансерватыўны ўрад краіны, назвала першую лэдзі Францыі Карлу Бруні прастытуткай, піша The Daily MailKayhan апублікаваны артыкул, у якім узгадваюцца Карла Бруні і яе сяброўка, французская акторка Ізабэль Аджані. Жанчыны выступілі ў падтрымку 43-гадовай маці дваіх дзяцей Сакінэ Ашціяні, якую прысудзілі да смяротнага пакарання праз забіванне камянямі. Нагадаем, Аштані абвінавачваюць у шлюбнай здрадзе і забойстве мужа.  

Карла Бруні некалькі дзён таму падпісала петыцыю і напісала адкрыты ліст у абарону Ашціяні. У адказ на гэта іранская газета апублікавала артыкул, у якім пералічваліся шматлікія раманы жонкі прэзідэнта Францыі. У эфіры іранскага тэлебачання прагучала заява, што Бруні стала на абарону Ашціяні для таго, каб апраўдаць сваю амаральнасць.