Іранскі дрон атакаваў міжнародны аэрапорт у Дубаі

Аэрапорт часова перапыніў працу

Аэрапорт часова перапыніў працу / starhit.ru

Іранскі дрон атакаваў міжнародны аэрапорт у Дубаі. Беспілотнік выбухнуў побач з будынкам аэравакзала і, верагодна, пашкодзіў самалёты на стаянцы.

На гэты момант аэрапорт часова перапыніў працу. Вылету з Дубая чакаюць тысячы турыстаў, якія захраслі там праз удары ЗША і Ізраіля па Іране — і ўдары Ірана ў адказ па суседніх краінах.

Атакі на Блізкім Усходзе пачаліся пасля абвастрэння канфлікту паміж Іранам, Ізраілем і ЗША. У апошнія дні бакі абменьваюцца ракетнымі і дронавымі ўдарамі, у тым ліку па ваенных аб’ектах і інфраструктуры ў рэгіёне. На фоне эскалацыі шэраг краін часткова закрылі сваю паветраную прастору, а авіякампаніі адмяняюць або пераносяць рэйсы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.