Ірландцы дапамогуць беларусам вырабляць біяпаліва
У Беларусі будзе створана два буйных сумесных беларуска-ірландскіх прадпрыемствы па вытворчасці паліўнага этанолу. Пра гэта паведаміла старшыня рады дырэктараў кампаніі Greenfield Project Management Limited (Ірландыя) Эн Маклэйн на прэзентацыі праекту. Паводле яе слоў, прадпрыемствы паўстануць на базе мазырскага камбіната "Этанол" і Бабруйскага гідролізнага завода.
Пры гэтым увесь аб'ём інвестыцый будзе накіраваны ірландскай кампаніяй. На першым этапе ўся прадукцыя будзе накіроўвацца на экспарт у краіны Еўрасаюза. Паліўны этанол (абязводжаны спірт) прызначаны для дадання ў бензін.
У Беларусі ён будзе вырабляцца з зерневай сыравіны - жыта, трыцікале, пшаніцы. Пры гэтым на ўнутраным рынку будзе набывацца каля 30% неабходнай сыравіны, астатняе плануецца закупляць у Расіі, Казахстане, Украіне. Новыя прадпрыемствы па вытворчасці этанолу пачнуць працаваць у бліжэйшыя паўтара-два гады.
БЕЛТА