Ірландыя хоча зноў прымаць на аздараўленне беларускіх дзяцей-"чарнобыльцаў"
Ірландыя "намагаецца задаволіць усе патрабаванні Мінску" адносна паездак беларускіх дзяцей на аздараўленне ў гэтую краіну. Пра гэта заявіў прэс-сакратар міністра замежных спраў Ірландыі Майкла Марціна па выніках сустрэчы ў Дубліне з часовым павераным у справах Беларусі ў Вялікабрытаніі Валерыем Кудраўцавым, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, тыдзень таму Марцін заявіў, што беларускія ўлады забаранілі дзецям, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай аварыі, прыязджаць на аздараўленне ў Ірландыю. Паводле яго словаў, забарона была ўведзеная пасля нядаўняга выпадку з барысаўскай школьніцай Таццянай Казыра, якая адмовілася вяртацца дадому пасля адпачынку у ЗША.
Пасля сустрэчы ў Дубліне міністр замежных спраў Ірландыі выказаў спадзяванне, што бакі "прыйдуць да станоўчага рашэння" адносна міжурадавага пагаднення аб умовах аздараўлення беларускіх дзяцей на тэрыторыі Ірландыі.