Ірландыя ўхваліла Лісабонскую дамову, "за" прагаласавалі 67%

Ірландыя на паўторным рэферэндуме аб канстытуцыйнай будове Еўрасаюза прагаласавала за падпісанне Лісабонскай дамовы: 67,1% — за, 32,9% — супраць. Яўка на рэферэндуме, які прайшоў у пятніцу, склала 58%. Цяпер да дамовы мусяць далучыцца Польшча і Чэхія (дакумент засталося падпісаць прэзідэнтам гэтых краін), і, такім чынам, Канстытуцыя ЕС будзе ўхваленая ўсімі яго сябрамі. Як паведамляе ИТАР-ТАСС, старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу падзякаваў ірландцам за падтрымку дамовы. "Гэта вялікі дзень для Ірландыі і для Еўропы", — сказаў ён.

РИА "Новости" нагадвае, што Лісаонская дамова была падпісаная лідэрамі краін ЕС у Партугаліі ў снежні 2007 года. Яна прадугледжвае шэраг інстытуцыянальных рэформаў Еўрасаюза, уключна з увядзеннем пасадаў прэзідэнта і міністра замежных спраў ЕС. Аднак для таго, каб дамова ўступіла ў сілу, неабходнае ўхваленне дакумента ўсімі дзяржавамі ЕС.