Iron Maiden спяшаюцца на дапамогу брытанскім пасажырам

Вакаліст Iron Maiden Брус Дзікінсан, вядомы аматар авіяцыі, які самастойна пілатуе тур-самалёт гурта, нечакана прыйшоў на выручку суайчыннікам. Кампанія XL Leisure, як паведамляе Gigwise, сутыкнулася з фінансавымі цяжкасцямі, і, у выніку павышэння коштаў на паліва, апынулася не ў стане даставіць зваротна ў Вялікабрытанію пасажыраў 21 самалёта.

 Тут навыкі хэві-металіста і пайшлі на карысць - Дзікінсан самастойна адвёз 221 чалавека з Шарм-Аль-Шэйха на радзіму, а пазней паўтарыў подзвіг, злётаўшы ў Грэцыю.

Каментар Бруса быў лаканічным: «У мяне выдатнае жыццё, мне плацяць за абодва маіх хобі».


Фота: www.rock-daze.net