Ірына Дарафеева ў наступным годзе стане Барбарай Радзівіл
Рок-оперу "Барбара Радзівіл" збіраецца паставіць "Тэатр песні Ірыны Дарафеевай" сумесна з польскім рэжысёрам Янушам Юзэфовічам і расійскім кампазітарам Аляксандрам Журбіным. Вось што распавёў Еўрарадыё пра гэты інтэрнацыянальны праект прадзюсер тэатра Юрый Салаш:
"Хутчэй за ўсё гэта будзе рок-опера, напэўна, а не мюзікл, якая будзе называцца "Барбара Радзівіл" пра нашыя сумесныя гістарычныя карані, пра беларускую шляхецкую князёўню".
Як паведаміла Еўрарадыё Ірына Дарафеева, на прапанову Журбіна, ролю князёўны выканае яна. Плануецца, што ў праекце паўдзельнічаюць вядучыя беларускія выканаўцы, а пастаноўшчыкі і кампазітары будуць з замежжа.
Нагадаем, Юзэфовіч вядомы пастаноўкай мюзіклаў "Метро" і "Прарок", а Журбін - знакамітай рок-оперы "Арфей і Эўрыдзіка".