Ірына Ятчанка выйшла ў фінал чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы
На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Осацы (Японія) Ірына Ятчанка выйшла ў фінал спаборніцтваў па кіданні дыска. Раніцай 27 жніўня спартсменка заняла пятае месца ў кваліфікацыі з вынікам 62 м 63 см. Фінал адбудзецца 29 жніўня. 41-гадовая Ятчанка — бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 і 2004 гадоў, чэмпіёнка свету 2003 года.
БелаПАН
БелаПАН