Іспанская "Барселона" купіла за 15 млн еўра Аляксандра Глеба?

Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб стаў новым гульцом іспанскай "Барселоны". Кошт яго пераходу з лонданскага "Арсенала" складзе 15 мільёнаў еўра. Пра гэта паведаміла Catalunya Ràdio. Яно адзначае, што пагадненне Глеба з каталонскім клубам разлічанае на чатыры гады.
Агент футбаліста Мікалай Шпілеўскі, да якога датэлефанавалася Еўрарадыё, кажа, што пакуль не можа "ні абвергнуць гэтую інфармацыю, ні афіцыйна пацвердзіць". Ён абяцае, што праз некалькі гадзінаў зможа зрабіць афіцыйную заяву на гэты конт.

Фота - photo.bymedia.net