Іспанскія ўлады забароняць Каталоніі праводзіць рэферэндум
Іспанскі ўрад вырашыў заблакаваць планы Каталоніі па правядзенні рэферэндуму наконт незалежнасці. Рэферэндум быў прызначаны на 9 лістапада 2014 года.
"Галасаванне не адбудзецца", — перадае ВВС словы міністра юстыцыі Іспаніі Альберта Руіс-Гальярдона.
Раней у чацвер прэзідэнт Каталоніі Артур Мас паведаміў, што ўлады рэгіёна дамовіліся з нагоды даты і двух пытанняў, якія будуць вынесеныя на рэферэндум. Меркавалася, што выбарцаў спытаюць, ці жадаюць яны, каб Каталонія заставалася ў складзе Іспаніі ці каб яна стала незалежнай дзяржавай.
У сярэдзіне верасня прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой прапанаваў Каталоніі чарговы раўнд перамоваў, але пакінуў без адказу запыт на рэферэндум пра незалежнасць.
Фота — news.nur.kz