Італія аплочвае адпачынак беларускіх дзяцей у Беларусі

Італія набывае пуцёўкі для адпачынку беларускіх дзяцей у лячэбна-аздараўленчых установах у Беларусі. Пра гэта заявіў міністр адукацыі нашай краіны Аляксандр Радзькоў. У прыватнасці, для Чавускага дзіцячага дому італьянскі бок набывае 25 пуцёвак у лагер «Зубраня». Акрамя таго італьянцы пастаўляюць абсталяванне для беларускіх лячэбна-аздараўленчых установаў і дапамагаюць у іх рамонце.

www.belapan.com