Італьянская газета дарыла сваім чытачам “Mein Kampf”

Італьянская газета дарыла сваім чытачам “Mein Kampf”

Кансерватыўная італьянская газета Il Giornale дарыла пакупнікам нядзельнага платнага дадатку экзэмпляры анатаванага выдання “Mein Kampf” Адольфа Гітлера.

Прэм’ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы і прадстаўнікі італьянскай габрэйскай абшчыны раскрытыкавалі газету, а выданне ў адказ заявіла, што мэтай раздачы кнігі была асвета чытачоў. Рэдакцыя Il Gioarnale мяркуе, што чытанне Mein Kampf — найлепшы сродак супраць ідэяў нацыянал-сацыялізму.

Газета таксама плануе распаўсюджваць васьмітомнік па гісторыі трэцяга рэйха.

Il Giornale належыць Паола Берлусконі — брату былога прэм’ер-міністра Італіі Сільвіё Берлусконі, перадаюць замежныя СМІ.