Іўчанкаў: Па палітычных матывах з ВНУ не адлічваюць

Кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта не мае намеру адлічваць з універсітэта студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў  акцыі 19 снежня. Пра гэта БелаПАН заявілі ў прэс-службе БДУ.

Студэнты, якія прапусцілі заняткі па прычыне адміністрацыйных арыштаў, напісалі тлумачальныя запіскі адносна свайго ўдзелу ў акцыі. У прэс-службе адзначылі, што многія людзі былі затрыманыя выпадкова.

На пытанне пра лёс студэнтаў, якія прымалі ўдзел у падзеях 19 снежня, дарадца міністра адукацыі па сувязях са СМІ і грамадскасцю Віктар Іўчанкаў адказаў: "Па палітычных матывах з беларускіх ВНУ не адлічваюць".