Іудзеі адзначаюць самае вясёлае свята — Пурым

Самае вясёлае свята — Пурым — адзначаюць сёння іудзеі Беларусі і ўсяго свету. Яно ўстаноўленае ў памяць пра цудоўнае выратаванне габрэяў у царстве персаў больш за 2400 гадоў таму. Адзін з галоўных пачастункаў — салодкія макавыя піражкі — так званыя вушы Амана і, вядома ж, віно. Адзначыць свята ў нядзелю і панядзелак іудзеяў запрашае Мінскі габрэйскі абшчынны дом, паведамляе Першы нацыянальны тэлеканал.