Івацэвіцкая калонія пастаўляе мэблю ў Францыю
Мэблю ў Францыю пастаўляе івацэвіцкая калонія № 5. Прадпрыемства, якое працуе за калючым дротам, адпраўляе на экспарт камоды, шафы і сталы ўжо два з паловай гады. За гэты час у Францыю былі адпраўленыя амаль паўсотні партыяў прадукцыі, зробленай рукамі зняволеных, паведамляе газета "Рэспубліка". Акрамя вырабу мэблі, у калоніі шыюць спецвопратку і нават выпякаюць хлеб.