Іван Ціхан: перамог, таму што ў Осаку прыляцеў бізнес-класам

Учора беларускі лёгкаатлет Іван Ціхан у трэці раз запар стаў чэмпіёнам свету па кіданні дыскаў. Яго вынік 83 метры 63 сантыметры — найлепшы паказчык сезону ў свеце. Як адзначыў Ціхан у інтэрв’ю расійскаму агенцтву спартыўнай інфармацыі “Увесь спорт”, перамога была запланаваная. “Такой перамогі ў мяне яшчэ не было! Эмоцыі проста зашкальваюць! Што ў ёй такога асаблівага? Гэта не растлумачыць словамі. Гэта трэба адчуваць! Апошняя спроба? Вісеў на валасінцы? Пра што вы кажаце?! Вы ж бачылі вынік! Лепшы ў свеце ў гэтым сезоне! Якая валасінка?! Вы зразумейце, чэмпіянат свету — гэта не адна спроба, а цэлых шэсць. Усё ішло па плане, усё атрымалася, як і павінна было атрымацца. Спякота? Вось калі б я прайграў — тады б пачаў скардзіцца на спякоту. А так — усё нармалёва. Урэшце, мы ўсе былі ў аднолькавых умовах”, — распавёў спартсмен.

Ціхан таксама зазначыў, што на перамогу паўплывала добрая дарога: “Дзякуй нашай федэрацыі, на самалёт у Осаку мне купілі квіток у бізнес-клас. Пералёт быў вельмі камфортным, я змог выдатна адпачыць, сэканоміў сілы і эмоцыі для фіналу”.