Іван Кулікоў падазраецца ў крадзяжы

Затрыманы ўчора пасля допыту ў УУС Заводскага раёна Мінска экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Іван Кулікоў падазраецца ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 210 Крымінальнага кодэксу "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі". Пра гэта БелаПАН паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Цяпер у адносінах да затрыманага праводзяць праверку. Абвінавачванне яму пакуль не выстаўлялі.