Івана Кулікова падазраюць у выкраданні 22 млн рублёў?

Тыдзень таму былому прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта прад'явілі абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 210 КК (выкраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае ў буйным памеры).

Як паведамляе "Ежедневник", паводле дадзеных следства, Кулікоў з 17 красавіка 2000 года да 4 чэрвеня 2008 года трымаў у штаце сваёй лабараторыі ДНУ "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны" НАН РБ двух жыхароў Мінска, якія насамрэч не працавалі там. Яны былі фіктыўна аформленыя на працу і цягам васьмі гадоў ім налічваўся заробак. Паводле звестак праваахоўных органаў, зарплату за іх атрымліваў Іван Кулікоў.