Івашкевіч: "Чарнобыльскі шлях" пройдзе ў фармаце "жывога ланцуга"
Арганізатары "Чарнобыльскага шляху" прапаноўваюць правесці яго ў Мінску ў фармаце "жывога ланцуга". Пра гэта заявіў намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Паводле яго слоў, Мінгарвыканкам дазволіў збор удзельнікаў акцыі на пляцоўцы перад будынкам прэзідыума Акадэміі навук з 12 да 13 гадзін 26 красавіка. Пасля гэтага аргкамітэт акцыі плануе выстраіць ланцужок удзельнікаў "Чарнобыльскага шляху" ад Акадэміі навук да плошчы Якуба Коласа.
"Гэтым ланцужком мы пройдзем па запланаваным намі маршруце: па праспекце Незалежнасці, плошчы Якуба Коласа, вуліцах Веры Харужай, Багдановіча, Кульман, Карастаянавай да Чарнобыльскай капліцы", — заявіў Івашкевіч.
Ён зазначыў, што названы маршрут быў узгоднены з зацікаўленымі нефармальнымі арганізацыямі, у тым ліку маладзёжнымі.
БелаПАН