Івашкевіч: Кампанія Саннікава праходзіла на ахвяраванні людзей
Віктар Івашкевіч, які падчас выбараў быў давернай асобай кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, пракаментаваў у жывым эфіры Еўрарадыё сённяшнюю публікацыю ў "СБ" чарговай порцыі "кампрамату" на апазіцыю. Нагадаем, на гэты раз невядомы аўтар (ці аўтары) пішуць пра
грамадзянскую ініцыятыву "Еўрапейская Беларусь", Андрэя Саннікава і
Ірыну Халіп, якія ўжо месяц знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Змешчана частка
плана "Стратэгія перамогі", нібыта, складзенага імі, называецца бюджэт
больш чым у 19 мільёнаў долараў.
"Я ведаю, што кампанія Саннікава праходзіла за кошт абсалютна ахвяраванняў: ад максімум некалькіх тысяч долараў да мінімум 20 долараў, — кажа Віктар Івашкевіч. — Іх ахвяравалі прыхільнікі за кошт абвесткі на сайце "Хартыі". Людзі прыходзілі, ахвяравалі. Цалкам гэта былі народныя грошы".
Віктар Івашкевіч не выключае, што пасля азнаямлення з тэкстам сённяшняй публікацыі ён звернецца да юрыстаў, каб аформіць іск у суд.