Ізраіль нанёс удар па Ліване

Ізраільскае войска нанесла ўдар па Ліване пасля таго, як з яго тэрыторыі былі выпушчаныя некалькі ракет па горадзе Нагарыя.
Як паведамілі ў ізраільскім камандаванні, удар нанеслі па раёне, адкуль з Лівана вялі абстрэл. Ліванскія крыніцы сцвярджаюць, што ракетны ўдар па Ізраілю нанеслі палесцінцы, а не прыхільнікі ліванскага руху "Хізбала".

У Ліване знаходзяцца лагеры палесцінскіх уцекачоў.

Lenta.ru