Ізраіль папросіць прабачэння ў The Beatles
Міністэрства замежных спраў Ізраіля папросіць прабачэння ў The Beatles за адмену канцэрту, які павінен быў адбыцца ў 1965 годзе.
Лісты з афіцыйнымі выбачэннямі будуць перададзеныя праз амбасаду Ізраіля ў Лондане Полу Макартні, Рынга Стару і сваякам Джона Ленана і Джорджа Харысана.
Адмену канцэрту, які павінен быў адбыцца 43 гады таму, ізраільскія ўлады назвалі "страчанай гістарычнай магчымасцю".
"На жаль, Дзяржава Ізраіль адмяніла яго з-за недахопу бюджэтных сродкаў і пазіцыі некалькіх палітыкаў у Кнесэце, якія ў той час лічылі, што ваш выступ можа разбэсціць розумы ізраільскай моладзі", — цытуе газета Yedioth Ahronoth тэкст паслання.
"Без сумневу, гэта было вялізнай страчанай магчымасцю не даць вам, людзям, якія фарміравалі розумы пакалення, прыехаць у Ізраіль і выступіць перад ізраільскай моладдзю, якая захаплялася і працягвае захапляцца вамі", — гаворыцца ў лісце.
Акрамя таго, Макартні і Стару, былым удзельнікам The Beatles, перададуць запрашэнне прыехаць у Ізраіль на шасцідзесятыя ўгодкі дзяржавы, якія будуць адзначацца ў траўні 2008 года.
Фота: www.siteua.org