Ізраільскі горад шукае сабе пабраціма ў Беларусі
Ізраільскі горад Ашдод шукае сабе пабраціма ў Беларусі. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы амбасадара Беларусі ў Ізраілі
Ігара Ляшчэні з кіраўніцтвам горада, сярод якога ёсць ураджэнцы нашай
краіны. Мэр Цві Цылькер заявіў пра жаданне Ашдода наладзіць цесныя
стасункі з адным з буйных рэгіянальных цэнтраў Беларусі, які б «меў
сур’ёзную габрэйскую гісторыю».
Ігар Ляшчэня адзначыў, што «такім крытэрам адпавядае практычна кожны з абласных цэнтраў». Беларускі амбасадар таксама сустрэўся з новымі рэпатрыянтамі, з кіраўніком гарадской філіі Агульнаізраільскага аб’яднання ўраджэнцаў Беларусі Ісаакам Цфасманам.
Kursor