Jam уз'яднаюцца без вакаліста

Брытанскі гурт Jam уз'яднаўся, каб адправіцца ў тур па Паўночнай Амерыцы. Гастролі пачнуцца ў Сан-Дыега (ЗША) 24 студзеня.

Паводле паведамленняў штотыднёвіка New Musical Express, у склад калектыву ўвайшлі два яго старыя ўдзельнікі - 52-гадовы басіст Брус Фокстан і 52-гадовы бубнач Рык Баклер, аднак былы вакаліст Пол Уэлер адмовіўся ад уз'яднання, бо ў гэты ж час праходзяць яго ўласныя гастролі.

Таму яго месца ў калектыве зоймуць Дэйв Мур і Расэл Хастынг, якія будуць выконваць вакальныя партыі пазменна.

Нагадаю, што канцэрты Jam, якія адбудуцца падчас турнэ, стануць першымі за 25 гадоў.

Музыкі таксама плануюць выдаць сёлета новы альбом. Брытанскі гурт Jam быў сфармаваны ў 1972 годзе і выдаў шэсць студыйных альбомаў.

Разваліўся ён у 1982 годзе.

Фота: www.bbc.co.uk