Jane’s Addiction пацвердзілі магчымасць уз'яднання
Экс-франтмэн Jane’s Addiction Перы Фарэл не выключае магчымасці ўз'яднання каманды ў бліжэйшы час. Паводле словаў музыкі, ён і яго калегі «адкрытыя для рэюніяна» і ў
хуткім часе збіраюцца сесці за стол перамоваў па гэтым пытанні.
Музыка дадаў, што «не супраць упісаць чарговую старонку ў гісторыю гурта і будзе вельмі рады новаму супрацоўніцтву з людзьмі, з якімі атрымлівалася складаць выдатную музыку. Але зараз кожны заняты ўласнымі праектамі, таму трэба знайсці прымальныя ўмовы для ўсіх.
Jane’s Addiction вельмі вогненебяспечная і нестабільная субстанцыя, таму што складаецца з вельмі моцных асоб. Але ёсць спадзяванне, што любоў да музыкі дазволіць зноў аб'яднацца".
Нагадаем, што чуткі пра магчымы рэюніян легендарнай каманды з'явіліся пасля выступу Jane’s Addiction у арыгінальным складзе на першай цырымоніі ўзнагароджання NME Awards USA, якая адбылася ў красавіку ў Лос-Анжэлесе.
На гэтай цырымоніі музыкаў ушанавалі тытулам «Богападобных геніяў» - за іх унёсак у развіццё сусветнай альтэрнатыўнай сцэны.
Jane’s Addiction распаліся ў 1991-м пасля шасці гадоў сумеснай дзейнасці і ўз'ядналіся роўна праз дзесяць год для выдання новага альбома і правядзення сусветнага тура. Пасля яго завяршэння ў 2004 годзе музыкі зноў разышліся.
Пэры Фарэл стварыў новы праект Satellite Party, а гітарыст Дэйв Навара заснаваў гурт Panic Channel.
Фота: www.onewaymagazine.com