"J:морс" прадставіць новы альбом "Аквамарын"
Гурт "J:морс" завяршыў працу над сваім новым альбомам, які атрымаў
назву "Аквамарын". Рэліз дыска запланаваны на 9 красавіка, канцэртная
прэзентацыя ў Мінску пройдзе 25 красавіка ў КЗ "Мінск". Такcама адбудуцца
канцэрты ў Гродна, Гомелі, Магілёве, Слоніме. Гэта першы нумарны альбом гурта з часоў плыты "Босиком по мостовой" (кастрычнік 2006), які два гады запар (па выніках 2006 і 2007) з’яўляўся лідэрам продажаў сярод рэлізаў беларускіх выканаўцаў на ўзнагародах "Містэрыя гука" і складаўся з вялікай колькасці хітоў: "Не умирай", "Босиком по мостовой", "Дай мне", "Ледоколы".
Пасля яго калектыў выдаў канцэптуальны беларускамоўны альбом "Адлегласць" (лістапад 2007), які таксама карыстаўся папулярнасцю ў слухачоў. Па выніках продажаў за 2007 год ён заняў пятае месца, а за 2008 год – другое, саступіўшы толькі свежаму дыску Сярогі.
У цяперашні час альбом "Аквамарын" знаходзіцца на стадыі масцерынга, які робіцца ў кіеўскай студыі "211" пад кіраўніцтвам Віталя Цялезіна ("Океан Ельзи", "Ляпис Трубецкой"). Уладзімір Пугач лічыць плыту больш рознабаковай, чым "Босиком по мостовой" дзякуючы песням, якія зусім не падобныя адна на адну.
Уладзімір Пугач: "Кружэлка, на мой погляд, атрымалася больш рознабаковай, чым "Босиком по мостовой". Настолькі, што ні адна песня не дазваляе меркаваць пра альбом у цэлым".
Больш падрабязна пра новы альбом чытайце ў дзённіку Уладзіміра Пугача на форуме афіцыйнага сайта "J:морс" , які зараз знаходзіцца ў вольным доступе.
Графік канцэртаў:
14 красавіка– Гродна, КЗ Філармоніі
21 красавіка – Слонім, РДК
24 красавіка – Магілёў, клуб "Ліга"
25 красавіка – Мінск, КЗ "Мінск"
26 красавіка – Гомель, ОКЦ
Фота by Tarantino