J:морс рушыць у тур
Гурт "J:морс" рушыць у тур па Беларусі ў падтрымку свайго беларускамоўнага альбома. Асновай праграмы "Адлегласць: Вялікі канцэрт" стануць песні з альбома
"Адлегласць", які выйшаў за 41 дзень да канца года, але здолеў заняць
5-е месца ў выніковым спісе беларускіх бестселераў 2007 года на
ўзнагародах "Містэрыі Гуку".
Дапоўняць праграму лепшыя кампазіцыі з папярэдніх альбомаў, у тым ліку ў самых нечаканых версіях. Некаторыя з іх прыхільнікі маглі чуць на мінскай прэзентацыі альбома "Адлегласць" у снежні 2007-га.
Паводле словаў Уладзіміра Пугача, "бліжэйшыя канцэрты будуць адрознівацца атмасферай - энергетыку вясны нічым не заменіш. Нават пасля такой цёплай зімы, як гэтая".
Дадатковай неспадзяванкай мусіць стаць новая беларускамоўная песня, якую нядаўна напісаў Уладзімір. Яе працоўная назва таксама звязаная з вясной - "Адліга".
Наконт назвы лідэр калектыва жартуе. Маўляў, яны "пішуць песні па слоўніку. Рома напісаў "Адлегласць" і вось зараз быў ход Пугача. А наступная песня будзе называцца "Адлюстраванне"".
Нагадаю, што для "J:морс" гэта ўжо трэці сольны тур па краіне. На сённяшні дзень запланаваныя выступы 24 лютага ў Брэсце, 8-га сакавіка ў Мінску, 14-га сакавіка ў Наваполацку, 28-га ў Лідзе, 30-га ў Гомелі і 9-га красавіка ў Гродне. Таксама чакаюцца канцэрты ў Магілёве і Оршы.